Арына Сабаленка прызнаная "Пачаткоўцам года"

19 октября 2018

Прыемная спартыўная навіна! Арына Сабаленка, паводле версіі жаночай тэніснай асацыяцыі, прызнаная "Пачаткоўцам года". Велізарны прарыў з канца першай сотні на 15 месца рэйтынгу ВТА дазваляе першай ракетцы Беларусі стаць трыумфатарам у гэтай намінацыі. 20-гадовая тэнісістка ў адыходзячым сезоне заваявала два тытулы на турнірах катэгорыі "Прэм'ер" - у Нью-Хейвене і Ухані. Уладальніц узнагарод ВTA за 2018 год аб'явілі ў Сінгапуры. А званне "Вяртанне года" атрымала Серэна Уільямс, якая вярнулася з дэкрэта і выйшла ў фінал на двух Вялікіх шлемах.