Арына Сабаленка пакідае тэнісны турнір у Шэньчжэне

4 января 2018

Арына Сабаленка, на жаль, пакідае тэнісны турнір у Шэньчжэне. У чвэрцьфінале беларуска сустракалася з першай ракеткай свету Сімонай Халеп. За пяцьдзясят сем хвілін румынка аформіла перамогу, выйграўшы ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:2.

А на кортах Аўстраліі на турніры ў Брысбене наша Аляксандра Сасновіч ужо дабралася да паўфіналу. Беларуска правяла драматычную сустрэчу з францужанкай Алізэ Карнэ. Яна саступіла першы сэт, але перамагла ў другім і трэцім. Тэлеканал "Беларусь 5" сустрэчу Сасновіч - Карнэ ў запісе паказвае ў гэтыя хвіліны.