Арына Сабаленка пазмагаецца за выхад у паўфінал малога выніковага турніру WTA

25 октября 2019
Арына Сабаленка сёння паспрабуе прабіцца ў паўфінал малога выніковага турніру WTA. За першае месца ў групе "Ружа" беларуска ў вочным супрацьстаянні паспрачаецца са сваёй партнёркай па парным разрадзе - бельгійкай Элізэ Мертэнс. У сусветным рэйтынгу Сабаленка ідзе 14-ай, саперніца на 4 радкі ніжэй. Дарэчы, тэнісісткі ўжо сустракаліся тройчы ў двух матчах, Арына ўступала. Ці атрымаецца сёння аднавіць парытэт у асабістых супрацьстаяннях, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 14 гадзін.