Ізраільская армія нанесла ракетны ўдар па ваенным аэрадроме ў наваколлях сталіцы Дамаска

13 января 2017

Паводле паведамлення камандавання сірыйскай арміі, ракеты былі выпушчаныя з раёна Тыверыядскага возера на поўначы Ізраіля. Выбухі прагрымелі побач з аэрапортам ваенна-паветранай базы ў Эль-Меза на заходняй ускраіне Дамаска. Пасля выбухаў у раёне аэрапорта пачаўся пажар. У выніку ракетнай атакі быў знішчаны склад боепрыпасаў. Сірыйскія вайскоўцы назвалі тое, што адбылося, абуральным актам і папярэдзілі Ізраіль аб магчымых мерах у адказ. Ізраільскія ўлады пакуль ніяк не каменціруюць сітуацыю.