Арына Сабаленка атрымала вікторыю ў паядынку супраць немкі Юліі Гёргес

26 июня 2018

Арына Сабаленка вырывае перамогу на турніры ў брытанскім Істбарне і выходзіць у 1/8 фіналу. Некалькі хвілін таму беларуска атрымала вікторыю ў няпростым паядынку супраць нямецкай тэнісісткі Юліі Гёргес, прычым зрабіла камбэк. У першым сэце саперніца Арыны перамагла 6:1. Але пасля абодва сэты завяршыліся на карысць нашай спартсменкі - 6:4, 6:4.

Адзначым, што ў сусветным рэйтынгу Гёргес займае 13-ую пазіцыю, Сабаленка 45-ая. І ўпершыню паміж сабой на кортах яны сустрэліся толькі сёння. Істбарн - адзін з падрыхтоўчых этапаў перад турнірам Вялікага шлема на траве - Уімблдонам.