Антон Смольскі - сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у індывідуальнай гонцы

8 февраля 2022

Ураджэнец Капыльскай зямлі - 25-гадовы Антон Смольскі - прынёс Беларусі першы медаль XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў. Самыя яркія моманты трыумфу  вашай увазе.

З сярэбраным медалём Алімпійскіх гульняў, заваяваным у найскладанейшай індывідуальнай гонцы,   Антона Смольскага павіншаваў   Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт павіншаваў Антона Смольскага з сярэбраным медалём на АГ

"У гэтым сезоне ты ўварваўся ў эліту сусветнага біятлона і ўзышоў на п'едэстал на галоўных стартах чатырохгоддзя. Алімпійскі медаль, здабыты ў бескампраміснай барацьбе з наймацнейшымі атлетамі планеты, - вялікі поспех   і твой асабісты, і каманды, і ўсёй краіны", гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсмену моцнага здароўя, поспеху і новых перамог.

Антон Смольскі, які ў выдатным стылі прабег індывідуальную гонку на 20 кіламетраў у няпростых умовах надвор’я  без промахаў,  стаў другім, саступіўшы толькі лідару сусветнага сезона - французу Кентэну Фіёну Мае, апярэдзіўшы пры гэтым звыштытулаванага нарвежца Іаханеса Тынеса Бё. Гэты медаль стаў першым для нашай краіны на Алімпіядзе, якая праходзіць у Кітаі, і першым за апошнія 12 гадоў для мужчынскага беларускага біятлона. Характэрна, што на Алімпіядзе ў Ванкуверы  менавіта ў гэтай жа гонцы - індывідуальнай - Сяргей Новікаў таксама стаў другім. Давайце разам падзелім эмоцыі сярэбранага прызёра галоўнага зімовага старту чатырохгоддзя  Антона Смольскага.

Зразумела, за Антона хварэла ўся краіна, але перш за ўсё яго каманда ў Пекіне. А Антон, нагадаем, капітан беларускай зборнай па біятлоне. Напярэдадні Дзінара Алімбекава ў аналагічнай гонцы стала пятай (крыўдна дапусціўшы промах на апошняй агнявой мяжы). Сёння Антон трымаў у галаве гэты эпізод і адчуваў падтрымку Дзінары. Таму спартсмен даў сабе ўстаноўку - настройвацца на кожны выстрал.

Заўтра ў 15:10 па беларускім часе пройдзе цырымонія ўзнагароджання Антона Смольскага.

Цырымонія ўзнагароджання Антона Смольскага пройдзе заўтра ў 15:10 у прамым эфіры. За гэтым прыемным момантам для нашай краіны сачыце на тэлеканале "Беларусь 5". Спаборніцтвы біятланістаў працягнуцца 11 лютага жаночай спрынтарскай гонкай.