Антон Ісакаў заваяваў серабро на чэмпіянаце Еўропы па каратэ

2 апреля 2019

Першы медаль у гісторыі мужчынскай зборнай Беларусі па каратэ на чэмпіянаце Еўропы. Каманда раніцай вярнулася з кантынентальнага першынства. Серабро ў іспанскай Гвадалахары заваяваў Антон Ісакаў у катэгорыі да 84 кілаграмаў раздзела кумітэ. Дарэчы, кантынентальны форум стаў адначасова кваліфікацыйным на II Еўрапейскія гульні. А ўжо ў Мінску атлеты будуць зарабляць рэйтынгавыя ачкі на Алімпіяду ў Токіа.