Ганна Малышчык - срэбны прызёр Сусветнай летняй універсіяды

26 августа 2017

Ганна Малышчык - срэбны прызёр Сусветнай летняй універсіяды, у гэтыя дні спаборніцтвы праходзяць у Тайбэі. У фінале жаночага кідання молата беларуска адправіла снарад на 74 метры 93 сантыметры. Перамогу ж у гэтым сектары атрымала атлетка з Польшчы Мальвіна Капрон з вынікам - 76,85. Адзначым, што лёгкаатлеты прынеслі ўжо другі медаль зборнай, у аналагічнай дысцыпліне ў мужчын таксама другім быў Павел Барэйша. Яшчэ дзве залатыя ўзнагароды на рахунку плыўца Ільі Шымановіча.