Андрыян Цыбульскі вызначыўся са складам жаночай каманды

4 сентября 2013

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Андрыян Цыбульскі вызначыўся са складам жаночай каманды на наступны сезон. Як і ў мінулым сезоне, абараняць колеры краіны будуць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Анастасія Дубарэзава, Людміла Калінчык і Надзея Пісарава. Заўтра каманда адправіцца на Адкрыты чэмпіянат Украіны, затым у праграме падрыхтоўкі стаіць аўстрыйска-італьянскі збор у сярэднягор'і.