Андрэй Арлоўскі ўпершыню за 13 гадоў выступіць у Мінску

8 октября 2013

Самы праслаўлены беларускі баец, чэмпіён UFC, правядзе на Мінск-Арэне бой супраць немца грэчаскага паходжання Андрэаса Краніятакеса. Сёння Арлоўскі адказаў на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі. Пітбуль (гэта мянушка Андрэя) прызнаўся, што вялікі спорт пакідаць не збіраецца і ў свае 34 мае намер вярнуцца на топ-узровень.


Прызавы фонд спаборніцтваў складзе 300 тысяч долараў. Праўда, акрамя бою Арлоўскі - Краніятакес, пройдуць яшчэ дзевяць паядынкаў. Кошт білетаў ад 200 тысяч да пяці мільёнаў рублёў. 29 лістапада, 19:00, Мінск-Арэна.