Андрэй Касціцын прапусціць матч супраць Казахстана

10 мая 2014

Нападаючы зборнай Беларусі дыскваліфікаваны на гульню з-за грубага сілавога прыёму ў паядынку са Злучанымі Штатамі. Касціцын-старэйшы правёў атаку ў вобласць галавы Мэта Донавана. Напярэдадні каманда Глена Хэнлана саступіла амерыканцам - 1:6. Матч з Казахстанам пройдзе заўтра. Пачатак у 17:30.


Глен Хэнлан, галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі:


Вопыт КХЛ павінен дапамагчы нам у гэтым матчы. Многія гульцы ў абедзвюх зборных гуляюць у гэтай лізе, гэта павінна адыграць сваю ролю. Мы разумеем, што нам дасталася вельмі няпростая група, і гульня з Казахстанам вельмі важная.