Алізе Карне - саперніца Аляксандры Сасновіч у турніры ў Маямі

22 марта 2017

Алізе Карне - саперніца Аляксандры Сасновіч у першым раўндзе асноўнай сеткі турніру катэгорыі Прэм'ер у Маямі. Прызавы фонд спаборніцтваў роўны амаль сямі мільёнам долараў. Францужанка - 44-я ў сусветным рэйтынгу, за беларускай 120-ы радок. Матч адбудзецца гэтай ноччу. Адзначым, што дзеючая пераможца турніру - Вікторыя Азаранка.