Аліна Талай заняла трэцяе месца на турніры катэгорыі "Чэлендж" у Берліне

28 августа 2017

Аліна Талай, паказаўшы свой лепшы час у сезоне, заняла трэцяе месца на турніры катэгорыі "Чэлендж" у Берліне. 100 метраў з бар'ерамі беларуска пераадолела за 12,72 секунды. Марына Арзамасава фінішавала пятай на нестандартнай дыстанцыі 600 метраў. Перамогу тут святкавала Кастэр Семеня.