Аліна Талай з сёмым вынікам выходзіць у фінал бегу на 100 метраў з бар'ерамі

12 августа 2017

У сваім паўфінальным забегу з часам 12,85 секунды яна другая. Гэта прамая пуцёўка ў вырашальны забег. Эльвіра Герман застаецца без фіналу, яна на 19-м радку. Талай пабяжыць сёння вечарам. Прамая трансляцыя з Лондана ў 21:55 на "Беларусь 5".