Аліна Талай прынесла беларускай зборнай чарговы медаль на Універсіядзе

11 июля 2013

Аліна Талай прынесла беларускай зборнай чарговы медаль на Універсіядзе, якая гэтымі днямі праходзіць у Казані. Аліна заваявала серабро ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі. З іншых відаў спорту адзначым плаванне. Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем, паказаўшы першы час. Падтрымаў залатую рыбку і Павел Цуркін. Ён таксама прабіўся ў фінал. Такім чынам, беларуская медальная скарбонка налічвае 8 медалёў: 1 золата, 4 сярэбраны медалі і столькі ж бронзавых узнагарод.