Аліна Талай фінішавала чацвёртай у забегу на 100 метраў з бар'ерамі ў Стакгольме

17 июня 2016

Аліна Талай фінішавала чацвёртай у забегу на 100 метраў з бар'ерамі на этапе "Брыльянтавай лігі", які прыняў Стакгольм. Першай стала лідар сезона амерыканка Кендра Харысан. Другое і трэцяе месца таксама за прадстаўніцамі ЗША: Нія Алі і Куін Харысан. Аліна Талай саступіла трэцяму месцу 3 мілісекунды. Адзначым, што спартсмены выступалі пад праліўным дажджом.