У Хатыні асвяцілі праваслаўны храм

18 марта 2023

Колькасць праваслаўных цэркваў Беларусі папоўніла капліца Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Хатыні. Сёння яе ўрачыста асвяцілі.

Раніцай кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін і губернатар цэнтральнага рэгіёна Аляксандр Турчын прыбылі ў Хатынь, каб традыцыйна ўскласці кветкі да манумента "Непакораны".

22 сакавіка спаўняецца 80 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні.

Асвячоны храм - копія таго, які гістарычна знаходзіўся ў Хатыні з 1794 года. Разам з вёскай дом Божы быў знішчаны ў 1943 годзе. У сённяшнім мемарыяле царква - тое звяно, якое ўзмацніць духоўны акцэнт знакавай для беларусаў мясціны і дазволіць малітоўна ўшанаваць памяць загінуўшых.