Аліна Гарнасько выйграла серабро ў асабістым мнагабор'і на ЧС па мастацкай гімнастыцы

30 октября 2021
У Японіі працягваецца медальны  для Беларусі  чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы. Услед за поспехамі ў індывідуальных практыкаваннях Аліна Гарнасько заваявала серабро ў самым прэстыжным відзе праграмы - алімпійскім мнагабор'і. Дзяўчыне ўдалося нават перасягнуць той вынік, які быў паказаны на летніх Гульнях у Токіа. Нагадаем, у жніўні была бронза. Грацыя даволі чыста і стабільна выканала сёння ўсе віды. Дзякуючы гэтаму Аліна зрушыла з другой прыступкі п'едэстала адну з сясцёр Аверыных - Арыну - і па балах саступіла толькі Дзіне. Для беларускі гэта ўжо чацвёртая ўзнагарода на гэтым планетарным форуме. Раней яна  ўзяла серабро за практыкаванне з абручом,  бронзу -  за праграму з мячом. Золата ёй прынесла стужка.