Алёна Дубіцкая выйшла ў фінал чэмпіянату свету ў штурханні ядра

2 октября 2019

Алёна Дубіцкая з першай спробы выканала кваліфікацыйны нарматыў чэмпіянату свету ў штурханні ядра. Беларуска адправіла снарад у раён адзнакі 18 метраў 51 сантыметр. Яшчэ адна наша спартсменка Алена Пасечнік у лепшай спробе паказала вынік 17 метраў 55 сантыметраў. Гэта толькі 18-е, непрахадное месца кваліфікацыі. Фінал у гэтым відзе праграмы пройдзе заўтра і пачнецца ў 22:35.