Транзітны патэнцыял, рост грузапатоку і заслон ад наркатрафіку - вынікі працы беларускай мытні падвялі ў Палацы Незалежнасці

31 августа 2021
Вынікі працы беларускай мытні, чэргі на мяжы і эфектыўны заслон ад наркатрафіку. Прэзідэнт сёння прыняў з дакладам кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага. У цэлым вынікі за няпоўны 2021-ы пазітыўныя. Разлічваюць, што такі трэнд захаваецца і да канца года. Задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы, выконваюцца. У тым ліку і па напаўненні бюджэту.  Сёлета плацяжоў ужо сабрана на чвэрць больш, чым летась. У казну паступіла амаль 6,5 мільярда рублёў.  Грузапаток расце! Прадпрыемствы працуюць - экспарт-імпарт ідзе. 


Кіраўнік ДМК: 94 % транзітнага патоку на мяжы афармляецца на працягу 10 хвілін


Не ствараць лішнія цяжкасці, а наадварот, дапамагаць беларускім прадпрыемствам працаваць ва ўмовах санкцыйнага ціску, што мытня і робіць. Максімальна паскараючы працэс афармлення грузаў. 85 % экспарту ў нас афармляецца на працягу пяці хвілін. Палова імпарту - на працягу гадзіны. Раней былі гадзіны і суткі! А, як кажуць, час - грошы. Закранулі на сустрэчы і пытанне чэргаў на мяжы - віны Беларусі ў гэтым сапраўды няма!