Алена Дубіцкая перамагла ў турніры штурхальніц ядра ў Брэсце

12 июля 2022

Алена Дубіцкая перамагла ў турніры штурхальніц ядра, які прайшоў сёння ў рамках Адкрытага кубка Беларусі. 13 дзяўчат змагаліся за тытул наймацнейшай. Роўных не было менавіта тытулаванай беларусцы: вынік Дубіцкай - 18,96 м. Серабро ў яшчэ адной прадстаўніцы Гродзенскай вобласці - Алены Трус, бронзу заваявала уфімка Сняжана Трафімец. Адзначым, спаборніцтвы ў Брэсце праходзяць прама на набярэжнай Францыска Скарыны. Такая лакацыя выбрана ўпершыню.