У эксперыментальных гаспадарках краіны пачалі ўборку сланечніка - у чым сакрэт рэкорднай ураджайнасці

18 октября 2023

Вытворчасць айчыннага сланечнікавага алею - не такая ўжо аддаленая перспектыва, упэўнены беларускія аграрыі. У гаспадарках краіны актыўна пачынаюць культываваць паўднёвую культуру. Усяго пад сланечнік у краіне адведзена больш за 5 тысяч гектараў. Ураджайнасць сёлета парадавала - збіраюць да 40 цэнтнераў з гектара, а гэта на ўзроўні сусветных вытворцаў. Навукоўцы дапамаглі падабраць спецыяльныя гатункі, распрацавалі тэхналогію апрацоўкі. Аб перспектывах новага кірунку ў раслінаводстве - рэпартаж Юрыя Карняловіча (відэа).