Алена Дубіцкая і Юлія Леанцюк прабіліся ў фінал на зімовым чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

3 марта 2017

Алена Дубіцкая і Юлія Леанцюк прабіліся ў фінал у штурханні ядра на зімовым чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы. Прычым Дубіцкая паказала свой лепшы вынік у сезоне. Вікторыі Колб выканаць кваліфікацыйны нарматыў не атрымалася. Аліна Талай з лепшым асабістым вынікам выйшла ў паўфінал у бегу на 60 метраў з бар'ерамі. Пераадолела кваліфікацыйны бар'ер і яшчэ адна беларуска - Эльвіра Герман. Не выйшаў у фінальную васьмёрку ў скачках у даўжыню Канстанцін Барычэўскі, ён у выніку заняў 16-е месца. Святлана Кудзеліч, нягледзячы на лепшы вынік сезона, не выйшла ў паўфінал бегу на тры тысячы метраў. Ірына Васькоўская - за рысай фіналістак у трайным скачку.