Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг Адкрытага чэмпіянату ЗША

27 августа 2019

У матчы стартавага раўнда US Open беларуска  перамагла гаспадыню кортаў Джэніфер Брэдзі - 6:1, 4:6, 6:0. Наступнай саперніцай Сасновіч стане прадстаўніца Туніса Онс Джабір, якая святкавала перамогу над Каралін Гарсіяй - 7:6, 6:2.

Не было праблем у першым крузе турніру серыі Вялікага шлема і ў Серэны Уільямс. Амерыканка за 59 хвілін разабралася з Марыяй Шарапавай - 6:1, 6:1. Гэтае паражэнне стала дваццатым для расіянкі ў агульным  заліку асабістых сустрэч з Серэнай толькі пры трох перамогах. Наступнай саперніцай Уільямс будзе амерыканка Кэці Макнелі, якая раней перамагла швейцарку Цімеа Бачынскі ў двух сэтах - 6:4, 6:1.