Аляксандра Сасновіч сёння выйдзе на корт супраць брытанкі Іаханы Конты

18 октября 2018

У чвэрцьфінале тэніснага Кубку Крамля Аляксандра Сасновіч сёння выйдзе на корт супраць брытанкі Іаханы Конты. За плячамі абедзвюх тэнісістак найскладанейшыя трохсетавыя паядынкі, якія прайшлі ўчора. Сасновіч выбіла з барацьбы 10-ю ракетку свету Кікі Бёртэнс, а Конта абышла Дар'ю Гаўрылаву. Адзіная асабістая сустрэча паміж Сасновіч і Контай летась завяршылася перамогай брытанкі. Ці атрымаецца Аляксандры ўзяць рэванш, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", якая пачнецца арыенціровачна ў 16:30.