Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка стартуюць у першым крузе на турніры ў Рыме

12 мая 2019
Аляксандра Сасновіч супраць славачкі Дамінікі Цыбулкавай. Вікторыя Азаранка супраць кітаянкі Чжан Шуай. Заўтра беларускі стартуюць у першым крузе на турніры ў Рыме. У выпадку перамогі Вікторыя ў другім раўндзе сустрэнецца з Элінай Світолінай з Украіны. Калі Аляксандра будзе паспяховай у сваім матчы, то далей яе чакае першая ракетка свету Наомі Асака. У сераду на турніры ў Мадрыдзе менавіта ёй Сасновіч і саступіла. Таксама заяўлена на турнір Арына Сабаленка. Першая ракетка Беларусі ў стартавым крузе згуляе з пераможніцай кваліфікацыі.