Аляксандра Раманоўская прызнаная спартсменкай года Беларусі

27 декабря 2019
Фрыстайлістка  Аляксандра Раманоўская  названая лепшай спартсменкай года ў Беларусі. Традыцыйнае апытанне сярод 91 журналіста правяла газета "Спортивная панорама". Раманоўская сёлета ўпершыню ў гісторыі беларускага жаночага фрыстайлу  стала чэмпіёнкай свету,  выйграла этап Кубка свету ў Маскве, а таксама заваявала дзве  залатыя ўзнагароды Сусветнай універсіяды ў Краснаярску. Ужо ў новым сезоне (зусім нядаўна) Аляксандра двойчы паднялася на другую прыступку п'едэстала на этапах Кубка свету ў Кітаі.

Андрэй Арамнаў - спартсмен года Беларусі


У мужчын лепшы спартсмен года - цяжкаатлет Андрэй Арамнаў. Ён на планетарным першынстве ў Патаі  выйграў серабро ў мнагабор'і, а таксама  сярэбраную і бронзавую медалі ў асобных практыкаваннях. У агульным рэйтынгу лепшых спартсменаў штангіст размясціўся на 5-м радку. Перад ім усе дзяўчаты.

Рэйтынг лепшых спартсменаў Беларусі


Другое месца табеля  заняў дуэт Марыны Літвінчук і Вольгі Худзенкі. Сёлета вясляркі выйгралі ўсе галоўныя старты сезона - чэмпіянат свету і Еўрапейскія гульні. Трэцяй стала першая ракетка краіны Арына Сабаленка. 

Лепшай гульнявой камандай назвалі зборную па пляжным футболе, якая прабілася на чэмпіянат свету. Не гульнявой - зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. Лепшым трэнерам быў прызнаны  Уладзімір Шантаровіч.