Аляксандра Герасіменя заняла пятае месца ў фінале чэмпіянату свету на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем

31 июля 2017

Павел Санковіч на 50 метрах на спіне фінішаваў сёмым, а мужчынская каманда ў камбінаванай эстафеце 4 па 100 метраў паказала восьмы вынік. Гэта вынікі заключнага дня планетарнага форуму. Усяго ў Будапешце беларусы ўзялі дзве ўзнагароды. Герасіменя выйграла бронзу на 50 метрах на спіне, а Яна Несцерава стала трэцяй у хайдайвінгу.