У ДТЗ на Алібегава загінуў вадзіцель, чатыры аўто сутыкнуліся на развязцы МКАД

16 ноября 2021

Складаныя ўмовы надвор'я - ранішні туман і галалёдзіца - прывялі да ўсплёску ДТЗ у сталіцы. Так, падчас аварыі на вуліцы Алібегава загінуў вадзіцель БМВ. Аўто рухалася з боку праспекта Газеты "Правда" ў напрамку Дзяржынскага, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і наехаў на апору асвятляльнай мачты. Каб вызваліць мужчыну, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў і медыкаў. Але  рэанімацыйныя мерапрыемствы не прывялі да станоўчага выніку. Па факце ДТЗ праводзіцца дадатковая праверка.

4 аўто сутыкнуліся на развязцы МКАД

А на развязцы МКАД з вуліцай Прытыцкага сутыкнуліся адразу чатыры аўто. Вадзіцель Hyundai рухаўся з боку  Нёманскай у напрамку вёскі Тарасава і на скрыжаванні з МКАД не ўлічыў умовы надвор'я. У выніку няўдалага манеўру сутыкнуўся з аўтамабілямі Fiat і Renault. Апошні ў сваю чаргу  сутыкнуўся з грузавым аўто.  Пацярпелых у ДТЗ няма, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.