Акцыя "Спартсмены - дзецям"

4 декабря 2015

Яркі на эмоцыі дзень сёння і ў сталічнай гімназіі нумар 36. У гасцях у навучальнай установы пабывалі вядомыя беларускія атлеты з акцыяй "Спартсмены - дзецям". І прыйшлі яны не з пустымі рукамі, а з інвентаром для заняткаў баскетболам, футболам, тэнісам, лыжным спортам і не толькі. Гімназісты заахвочаныя за свае заслугі на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Такой падтрымкі, успамінае алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер, у яе час не хапала.

Нацыянальны алімпійскі камітэт - адзін з арганізатараў акцыі - гатовы супрацоўнічаць з навучальнымі ўстановамі ўсёй краіны. Галоўным крытэрыем адбору стане паказчык выступлення школьнікаў на розных спартыўных рэспубліканскіх спаборніцтвах.