9-ты этап велашматдзёнкі Джыра д'Італія выйграў калумбіец Наіра Кінтана

15 мая 2017

9-ты этап велашматдзёнкі Джыра д'Італія выйграў калумбіец Наіра Кінтана

і ўзначаліў генеральную класіфікацыю. Гонка прайшла напярэдадні, сёння ў спартсменаў дзень адпачынку. Лепшы з беларусаў - Канстанцін Сіўцоў - 55-ты. Адзначым, партнёр Сіўцова па камандзе - Герайнт Томас - мімаволі справакаваў завал незадоўга да фінішу. Брытанец сутыкнуўся з прыпаркаваным паліцэйскім матацыклам. У выніку ён завяршыў гонку на 29-м месцы, адстаўшы ад пераможца на 5 хвілін.