5 медалёў на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ

2 сентября 2013

Беларускія спартсмены заваявалі 5 медалёў на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ. Турнір прымае нямецкі Дуйсбург. Спачатку на п'едэстал падняліся Павел Мядзведзеў і Алег Юрэня, якія сталі другімі ў гонцы мужчынскіх байдарак-двоек на кіламетр. Таксама срэбра - у Дзмітрыя Рабчэнкі, Дзмітрыя Вайцішкіна, Дзяніса Гаражы і Аляксандра Валчэцкага - на кіламетры сярод мужчынскіх каноэ-чацвёрак і ў Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева - на дыстанцыі 500 метраў сярод байдарак-двоек.


Яшчэ дзве бронзы ўзялі экіпаж каноэ-двойкі на дыстанцыі 200 метраў Дзмітрый Рабчэнка - Аляксандр Валчэцкі і байдаркі-чацвёркі ў складзе Маргарыты Цішкевіч, Надзеі Папок, Вольгі