3 беларускія экіпажы ў паўфінале на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні

2 сентября 2015

На чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні, які напярэдадні стартаваў у Францыі, 3 беларускія экіпажы выйшлі ў паўфінал у алімпійскіх дысцыплінах. За ліцэнзіі ў Рыа будуць змагацца двойка бязрульная, 4 бязрульная і двойка парная. Чэмпіянат свету прадоўжыцца да 6 верасня. Прамыя трансляцыі з Францыі будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".