3 красавіка адбудзецца 5-ты матч паміж "Гомелем" і "Металургам"

3 апреля 2024

Барацьба за Кубак Прэзідэнта па хакеі працягвае дарыць яркія матчы, бітвы на лёдзе і нечаканыя вынікі. Серыя ў паўфінале паміж "Металургам" і "Гомелем" адзначылася няпростым судзейскім рашэннем не ў карысць гамяльчан. І зараз Жлобін за крок ад фіналу.

Што акружае супрацьстаянне, якое працягнецца сёння вечарам і якое пакажа "Беларусь 5", глядзіце ў рэпартажы Андрэя Казлова.