2 красавіка ХК "Шахцёр" згуляе супраць "Брэста" ў Салігорску

2 апреля 2024

Гарачы і надзвычай эмацыйны матч у Жлобіне. "Металург" стаў на крок бліжэй да фіналу Кубка Прэзідэнта. Напярэдадні дружына ў пятым матчы серыі абгуляла "Гомель". Аднак не абышлося без спрэчнага судзейскага рашэння. У сярэдзіне трэцяга перыяду менавіта "рысі" павялі з лікам 2:1, але пасля прагляду відэапаўтору суддзі адмянілі закінутую шайбу. Форвард гамяльчан Артур Буйніцкі згуляў не па правілах, за што атрымаў чатыры хвіліны штрафу. Следам за ім на ўслон штрафнікоў за неспартыўныя паводзіны адправіўся Герман Несцераў, але ўжо на дзве хвіліны. У выніку гульня ў меншасці і прапушчаная шайба. Фінальная сірэна зафіксавала лічбы 2:1 у карысць "Металурга".

2 красавіка сочым за хакейнымі баталіямі на лёдзе ў Салігорску, дзе "Шахцёр" прыме ўжо легендарны "Брэст". "Зубры" неаднаразова даказалі, што яны гатовыя абгульваць любую дружыну. І лік у серыі 2:2 з лепшай камандай Экстралігі таму доказ. Але хто ж выйдзе наперад? Глядзіце прамую трансляцыю на тэлеканале "Беларусь 5" у 19:25.