23 "зубры" ў абойме - хакеісты мінскага "Дынама" выйшлі з адпачынку і рыхтуюцца да новага сезона

20 июля 2022

Клуб "Дынама-Мінск" адным з першых на прасторы КХЛ выйшаў з адпачынку. Нашы "зубры" зараз актыўна працуюць у рэжыме трохразовых трэніровак. Так гульцы праводзяць толькі на лёдзе 4 гадзіны. Хакейны сезон па-сапраўднму пачнецца толькі ў верасні, але проста зараз цікава ведаць, у якім кірунку будзе развівацца важны спартыўны праект краіны. Аб задачах, планах, складзе - эксклюзіў з лагера бела-сініх падрыхтавала Крысціна Камыш (відэа).