23-ці чэмпіянат Беларусі па футболе пачынаецца сёння

30 марта 2013
Напярэдадні ж кіраўніцтва, гульцы і трэнерскі штаб клуба сустрэліся з балельшчыкамі.
Запуск новага сайта клуба, дапамога пры выездзе на матчы еўракубкаў, новы фармат чэмпіянату краіны - гэта ўсё толькі кропля ў моры тэм, закранутых у балельшчыцкіх пытаннях. 
Пра задачы на сезон у трэнераў і гульцоў балельшчыкі нават не пыталіся. Не актуальна. Якія задачы могуць быць у дзевяціразовага чэмпіёна Беларусі. 
Ужо ў першым матчы чэмпіянату краіны БАТЭ згуляе са сваім галоўным канкурэнтам у барацьбе за першае месца - мінскім Дынама. Гульня пройдзе на жодзінскім стадыёне. Барысаўскую арэну пакуль берагуць - бо на ёй трэба будзе прымаць матчы кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў.