18 секунд не хапіла Вользе Мазуронак да бронзавага медаля Алімпіяды ў марафонскім бегу

15 августа 2016

Усяго 18 секунд не хапіла нашай Вользе Мазуронак да бронзавага медаля Алімпіяды ў марафонскім бегу. Беларуска фінішавала пятай.

Марына Даманцэвіч паказала 45-ы час, Анастасія Іванова не фінішавала. Не змаглі прабіцца ў фінал у стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў з трох становішчаў Юрый Шчарбацэвіч і Ілья Чаргейка - 18-е і 31-е месцы адпаведна. На стадыі 1/8 фіналу завяршыў выступленне на турніры па грэка-рымскай барацьбе Саслан Даураў. Дуэт сінхраністак Ірына Ліманоўская і Вераніка Есіповіч пасля адвольнай праграмы займае 20-е месца і прадоўжыць барацьбу за выхад у фінал сёння.