12 мая ў Мінску пройдзе велакарнавал - "Віва, ровар!"

7 мая 2018

Каб стаць удзельнікам традыцыйнага свята, трэба зарэгістравацца на сайце www.vivarovar2018.by, атрымаць свой нумар і пажадана ў карнавальным касцюме прыехаць у суботу ў парк Перамогі. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 13:30, а заезд стартуе ў 15:00. І ўжо з 14:30 рух на праспекце Пераможцаў і вуліцы Машэрава будзе перакрыты. Ужо зарэгістраваліся каля 6 тысяч удзельнікаў - не толькі жыхароў сталіцы, але і іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама нашы замежныя госці.

Свята працягнецца да 20 гадзін вечара, арганізатары падрыхтавалі грандыёзную канцэртную праграму. Будзе каля 30 пляцовак з конкурсамі, спаборніцтвамі і фотазонамі. Па выніках велакарнавалу свае прызы атрымаюць уладальнікі самых яркіх касцюмаў.