10 ліцэнзій на Гульні ў Рыа

30 ноября 2015

10 ліцэнзій на Гульні ў Рыа - не адзінае каманднае дасягненне зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы. Нягледзячы на адзін медаль, мужчынская зборная заняла 2 месца ў агульнакамандным заліку ўпершыню ў гісторыі.

Нагадаем, на чэмпіянаце свету ў Х'юстане адзіным беларускім спартсменам, якому атрымалася ўзысці на п'едэстал, стаў Вадзім Стральцоў, у яго золата.