100 мільёнаў рублёў Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзерву

17 февраля 2014
Алімпійская чэмпіёнка па лыжнай акрабатыцы Ала Цупер прыняла ўдзел у праекце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Мінспорту. Спартсменка зрабіла свой алімпійскі выбар і перадала 100 мільёнаў рублёў Гомельскаму вучылішчу алімпійскага рэзерву для падтрымкі юных фрыстайлістаў.

Трэнера Алы Цупер Наталлю Шарстнёву сёння ўшаноўвалі ў Гомельскім вучылішчы алімпійскага рэзерву. У 98-ым годзе спартсменкі разам пераехалі сюды з Украіны. Ала стала студэнткай, а Наталля займалася яе падрыхтоўкай. Трэнер упэўненая, што поспех Алы Цупер стане магутным стымулам для фрыстайлістаў-пачаткоўцаў.