Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Арменію

15 мая 2013
Наша краіна зацікаўлена ў вывучэнні вопыту Арменіі ў сферы эксплуатацыі атамнай электрастанцыі. Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні, наведваючы Армянскую АЭС. Прыклад паказальны: станцыя сёння выпрацоўвае каля 40% электраэнергіі, якая спажываецца ў Арменіі. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай станцыі.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь сёння ідзе па шляху развіцця самых высокіх тэхналогій. Пра гэта сведчыць і запуск уласнага штучнага спадарожніка Зямлі, і будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў армянскіх атамшчыкаў у нашу краіну для абмену вопытам па эксплуатацыі і гарантаванні бяспекі атамнай электрастанцыі.

Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Серж Сарксян зверылі гадзіннікі па ўсіх ключавых кірунках супрацоўніцтва. Гэта і эканоміка, і геапалітыка, сацыяльная і гуманітарная сферы.