За незалежную Беларусь

29 мая 2016

Рэалізоўваць вызначаныя планы будуць у тым ліку і дэпутаты. У Беларусі набірае ход парламенцкая выбарчая кампанія. Яе асноўны этап - вылучэнне, збор подпісаў, агітацыя, дэбаты і канкурэнцыя персон і праграм - прыпадае на гарачыя летнія месяцы. Але гарачэй у палітыцы і ў грамадстве можа быць пасля выбараў, калі пусціць усё на самацёк. Свежы вопыт Украіны і нечакана Аўстрыі таму пацверджанне. У паўднёвай суседкі - перманентны палітычны крызіс, у Аўстрыі галоўным ньюсмейкерам выбараў стаў Галоўпаштамт, дзе вынік выбараў вырашылі датэрміновыя галасы па пошце.

Каб не паўтарыць сумны вопыт суседзяў і партнёраў, Беларусь да свайго выбару рыхтуецца педантычна, шчыра і адкрыта. На тыдні Прэзідэнт сабраў ужо другую нараду за месяц аб падрыхтоўцы да электаральнага сезона.

Кіраўнік дзяржавы, па сутнасці, адмяніў адпускны сезон для мясцовай улады: ім забяспечваць парадак, законнасць і адкрытасць выбараў. І самае цікавае, Аляксандр Лукашэнка заклікаў грамадства сфармуляваць дзясятак ключавых крытэрыяў для будучых кандыдатаў у парламент. Свае крытэрыі, або чырвоныя сцяжкі палітычнай пазіцыі, прэзідэнт сфармуляваў так: прафесіяналізм, вопыт, прыстойнасць, прыхільнасць незалежнасці Беларусі і дабрабыту беларускага народа.

Свае крытэрыі ёсць і ў нашых партнёраў у Еўрасаюзе. Галоўны, каб і пасля выбараў Беларусь засталася стабільным, спакойным і надзейным партнёрам, які склейвае кантынент, не правакуе новых і дапамагае вырашаць старыя канфлікты, выступае супраць радыкалізму і новых берлінскіх сцен у Еўропе.