Выступленне Кіраўніка дзяржавы заўсёды выклікала непадробную цікавасць у экспертнай супольнасці

4 февраля 2017

Маштабная дыскусія без якіх-небудзь рамак, а таксама максімальная адкрытасць і камунікабельнасць. Такую ацэнку давалі ўдзельнікі сустрэчы ў кулуарах. Выступленне Кіраўніка дзяржавы заўсёды выклікала непадробную цікавасць як у журналістаў, так і ў экспертнай супольнасці. Нягледзячы на абсалютны рэкорд (хронаметраж сустрэчы), нават пасля завяршэння мерапрыемства запрошаныя не спяшаліся разыходзіцца і ахвотна дзяліліся ўражаннямі ад Вялікай размовы з Прэзідэнтам.

Тэлеверсію сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі пакажуць сёння ў 18:00 беларускія тэлеканалы.