У Палацы Незалежнасці абмяркоўваюць развіццё буйных машынабудаўнічых прадпрыемстваў краіны

19 июня 2015

У гэтыя хвіліны ў Палацы Незалежнасці абмяркоўваюць развіццё буйных машынабудаўнічых прадпрыемстваў краіны. На нарадзе з удзелам Кіраўніка дзяржавы пра найбуйнейшыя прамысловыя брэнды гаворыць урад, банкіры і кіраўнікі вытворчасцяў. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, развіццё беларускай прамысловасці летась праходзіла ў вельмі складаных знешнеэканамічных умовах. Негатыўныя тэндэнцыі захоўваюцца і сёння. Гэта выклікае скарачэнне экспарту і вытворчасці і адбіваецца на фінансава-эканамічным стане айчынных прадпрыемстваў. Таму ў такіх умовах, як падкрэсліў Прэзідэнт, на першы план павінны выходзіць пытанні якасці і сабекошту прадукцыі, эфектыўнасць кіравання і дыверсіфікацыя продажаў.