Вярхоўны суд прадставіў Аляксандру Лукашэнку праект закону аб амністыі

19 апреля 2020
Слугі Феміды прапаноўваюць перагледзець пакаранні прыкладна для 12 тысяч асуджаных. У асноўным гэта асобы, якія былі залучаныя ў незаконны абарот наркотыкаў. 

Магчыма, гэта закране і асобных карупцыянераў. Прэзідэнт даручыў падрыхтаваць па кожнай справе папку і адзначыў: выйсці асуджаным толькі таму, што яны знаёмыя або сваякі чыноўнікаў, не ўдасца. Нават на адзін год могуць тэрмін не скасціць. 

Але першым чынам гаворка ішла ўсё ж аб наркатычных артыкулах. Асабліва гэта датычыцца непаўналетніх, якія адбываюць пакаранне. Тут прапанова - наладзіць работу інстытута даручальніцтва. З абмоўкай: гэта не паслабленне барацьбы з псіхатропамі, але і за правіну ламаць жыццё падлетку не хочацца.