Учора Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй ПА АБСЕ

6 июля 2017

Шматлікія беларускія ініцыятывы для рэфармавання і ўзмацнення АБСЕ прадметна абмеркавалі загадзя. Да адкрыцця форуму Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам Парламенцкай асамблеі ў Палацы Незалежнасці. АБСЕ можа разлічваць на Мінск як на донара бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне. Пра гэта беларускі лідар заявіў на перамовах са старшынёй ПА АБСЕ Крысцін Мутанен і генсакратаром гэтай арганізацыі Раберта Мантэлам. Менавіта Беларусь прапанавала зрабіць аб'яднаўчай тэмай маштабнага форуму ўмацаванне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і росквіту ў рэгіёне. Нелегальная міграцыя, наркатрафік, гандаль людзьмі - гэтыя негатыўныя працэсы толькі нарастаюць. Бачыць і аператыўна вырашаць праблемы кантынента сёння важна ў тым ліку і па лініі АБСЕ.