Васіль Жарко: Эпідэміі грыпу ў Беларусі няма

15 февраля 2016

Пра гэта Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку праінфармаваў Міністр аховы здароўя  Васіль Жарко. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў абсалютна аб'ектыўнага даклада па гэтым пытанні з-за напружанага стану спраў у суседняй Расіі, дзе фіксуецца вялікі ўзровень смяротнасці ад грыпу, а таксама ва Украіне.  У Беларусі эпідэміялагічная абстаноўка  спакойная. Да канца гэтага тыдня пік сезонных прастудных захворванняў  пойдзе на спад. Міністэрства аховы здароўя не прагназуе паўторнага ўздыму.

Да сезоннага ўздыму колькасці хворых медыкі былі гатовыя. У тым ліку былі арганізаваны дзяжурствы тэрапеўтаў у выхадныя дні. Таксама кіраўнік Міністэрства аховы здароўя  далажыў пра стан спраў на фармацэўтычным рынку. У  аптэках сёння ёсць усе неабходныя лекі. Размова таксама ішла аб рэканструкцыі і будаўніцтве медустаноў. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.