У Мінску адбыўся шэраг сустрэч са старшынёй калегіі ЕЭК Тыгранам Саркісянам

24 марта 2016

Яшчэ адзін пункт у працоўным графіку Прэзідэнта - сустрэча з новым старшынёй калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

На гэтую пасаду экс-прэм'ер Арменіі Тыгран Саркісян быў прызначаны ў лютым. Сёлета еўразійская інтэграцыя адзначыла першы дзень нараджэння. На працягу 2015-га пад старшынствам Беларусі быў сфарміраваны агульны рынак са свабодным перамяшчэннем тавараў, працоўнай сілы і капіталаў. Амаль палова рынку паслуг Еўразійскага эканамічнага саюза ўжо працуе па адзіных правілах. Як падкрэсліў сёння Аляксандр Лукашэнка, удзельнічаючы ў Еўразійскім саюзе, Беларусь паслядоўна і настойліва выступае за здыманне ўсіх бар'ераў, якія яшчэ застаюцца ва ўзаемным гандлі.

Cёння ж са старшынёй калегіі ЕЭК сустрэўся прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Падчас гутаркі Тыгран Саркісян агучыў некалькі ініцыятыў у рамках еўразійскай інтэграцыі. Сярод іх - стратэгія развіцця ЕАЭС з улікам сусветных трэндаў. Дакумент, у якім адаб'юць сярэднетэрміновыя і тактычныя задачы, калегія прадставіць на сцвярджэнне кіраўнікоў дзяржаў - удзельнікаў ЕАЭС.

З новаспечаным старшынёй калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі правёў сустрэчу і кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння ў рамках еўразійскай інтэграцыі.