У Малайзіі адзначаюць Дзень незалежнасці

31 августа 2021

У  Малайзіі сёння адзначаюць  Дзень незалежнасці. Свята ўстаноўленае ў гонар здабыцця свабоды Малайскай Федэрацыяй ад Брытаніі ў 1957 годзе. Прэзідэнт Беларусі ад імя народа і сябе асабіста павіншаваў Вярхоўнага кіраўніка Малайзіі і ўсіх жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам.  Аляксандр Лукашэнка  выказаў упэўненасць, што абедзве краіны хутка  вернуцца да паўнафарматнага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы і па іншых кірунках супрацоўніцтва.